Беларусы былі на палітычным марафоне ў гонар “Салідарнасці” ў Польшчы
На Брэстчыну вярнуліся ўдзельнікі марафону па вуліцах Гданьска, Гдыні і Сопата ў гонар забастоўкі рабочых 1970-га года на Гданьскай верфі. Юрыст незалежнага Прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці Уладзімір Малей прывёз з Польшчы медаль. Вось што ён распавёў “Еўрарадыё”:
"Задаволеныя ўсе ўдзельнікі забега. Па-першае, таму, што мы ўсе пераадолелі гэтую дыстанцыю. Беглі тры чалавекі. Упершыню выйшаў на дыстанцыю 59-гадовы Васіль Матусевіч з Давід-Гарадка. І яшчэ я і дасведчаны марафонец Аляксандр Лядзінскі з Маларыты. Гэта быў ягоны 65-ы забег. Падыходзіла да нас многа людзей, цікавіліся, адкуль мы, карэспандэнты фатаграфавалі і распытваліся".
Адзначым, што марафон, прысвечаны ўгодкам утварэння знакамітага польскага прафсаюзу “Салідарнасць”, прайшоў у мінулыя выходныя, ён сабраў 660 ўдзельнікаў.
На здымку: брэсцкае прадстаўніцтва на марафоне.