Беларусы-цяжкавагавікі выйгралі бронзу на юніёрскім чэмпіянаце свету

Па суме дваяборства ў катэгорыі да 75 кг беларуска Юлія Наваковіч паказала трэці вынік — 232 кг (108+124). Чэмпіёнкай свету стала кітаянка Роньян Лі — 250 (105+145), срэбра ў карэянкі Ае Ра Лі — 233 (98+135). У катэгорыі да 94 кг беларус Аляксандр Макаранка падняў у суме дваяборства 364 кг (163+201). Першае месца заняў расіянін Аляксандр Іваноў — 385 (175+210), на другім кітаец Бін Лі — 380 (170+210).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі