Беларусы даўжэй за іншых турыстаў адпачываюць у латвійскай Юрмале
Амаль 4 тысячы беларускіх турыстаў адпачылі сёлета ў латвійскай Юрмале. Па колькасці наведвальнікаў гэтага курортнага гарадка беларусы займаюць дзявятае месца. А вось па працягласці адпачынку — першае, паведамляе сайт BizNews.lv са спасылкай на Цэнтральнае статыстычнае ўпраўленне Латвіі.
Адзначаецца, што ў сярэднім госці затрымліваліся ў горадзе-курорце на тры дні. Беларусы ж адпачывалі ў сярэднім 15 дзён.
Адзначаецца, што ў сярэднім госці затрымліваліся ў горадзе-курорце на тры дні. Беларусы ж адпачывалі ў сярэднім 15 дзён.