Беларусы няўдала выступілі на Алімпійскім фестывалі моладзі Еўропы

Каманда Беларусі заняла 30-е месца на IX-м летнім Алімпійскім фестывалі моладзі Еўропы.  У сталіцу Сербіі з’ехаліся прадстаўнікі 49 краін ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў. На спаборніцтвах беларусы здолелі заваяваць толькі 3 медалі.

Вызначылася штурхальніца ядра Алена Грышко, якая заваявала “срэбра”, дзве “бронзы” здабылі дзюдаісты Дзяніс Пархамчук і Марына Слуцкая. Найлепш выступіла зборная Расіі, якая заваявала 32 медалі, на другім і трэцім месцах — італьянцы і немцы.

Сёлетні выступ беларускай зборнай быў найгоршым за ўсе летнія Алімпійскія фестывалі моладзі Еўропы, у якіх яна ўдзельнічае з 1993 года.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі