Беларусы патрапілі ва ўкраінскі рэйтынг кур'ёзных падзеяў года
Ва ўкраінскі рэйтынг самых незвычайных і кур'ёзных падзеяў года, якія здарыліся сёлета ў розных краінах свету, патрапілі і беларусы. Гэтыя вынікі года склаў папулярны сайт korrespondent.net. У "намінацыю" "Забег года" патрапілі двое беларусаў, якія ў канцы студзеня 2009-га пасля распіцця алкагольных напояў вырашылі паспаборнічаць, хто з іх хутчэй дабяжыць з гарадскога пасёлка Камарын Брагінскага раёна "да Ўкраіны і назад". Пераможцу тады вызначыць няўдалося, бо на шляху да фінішу іх затрымалі памежнікі, якія аштрафавалі абодвух "спартсменаў" за спробу незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы.
Таксама korrespondent.net згадвае і траіх беларусаў, якія ў сакавіку вырашылі схадзіць у Латвію па гарэлку, але былі затрыманыя і аштрафаваныя памежнікамі.
Таксама korrespondent.net згадвае і траіх беларусаў, якія ў сакавіку вырашылі схадзіць у Латвію па гарэлку, але былі затрыманыя і аштрафаваныя памежнікамі.