Беларусы сталі меней піць гарэлку і джын-тонік
Рэалізацыя гарэлкі ў Беларусі зноў знізілася. Паводле звестак Белстата, за студзень-верасень бягучага году яе прадалі на 1,7% меней, чым за такі самы перыяд летась, паведамляе БелаПАН. Аб’ём продажу гарэлкі склаў 8 мільёнаў 225 тысяч дэкалістраў, а яе доля ў агульным спажыванні алкаголю — крыху больш за 43% (летась было болей за 46%). Затое ў Беларусі сталі болей спажываць піва — аж на 22%. Вінаградных вінаў прадалі на 17% болей. Спажыванне пладовых вінаў, альбо “чарнілаў” таксама ўзрасло, хоць і нязначна — на 4%.
Беларусы болей спажываюць каньяка, брэндзі, ігрыстых вінаў і шампанскага. А вось цікавасьць да слабаалкагольных напояў знізілася — амаль на 6%.
Беларусы болей спажываюць каньяка, брэндзі, ігрыстых вінаў і шампанскага. А вось цікавасьць да слабаалкагольных напояў знізілася — амаль на 6%.