Беларусы ў Егіпце не звярталіся па дапамогу ў сувязі з ураганам
Ніхто з беларусаў, якія адпачываюць у Егіпце, не звяртаўся па дапамогу ў Міністэрства замежных справаў у сувязі са стыхійным бедствам у гэтай краіне. Пра гэта БелаПАН паведаміла намесніца начальніка ўпраўлення інфармацыі МЗС Марыя Ваньшына. Уначы 19 студзеня над Егіптам пранёсся ўраган і моцная навальніца, за якімі прайшлі моцныя залевы. За суткі выпала гадавая норма ападкаў. Больш за ўсё ад паводкі пацярпелі курорты: Шарм-эль-Шэйх, Эль-Гуну ды інш. Залевы моцна размылі дарогі, пашкодзілі будынкі, у аэрапортах былі затрыманыя вылеты самалётаў.
Як распавяла выканаўца абавязкаў генеральнага дырэктара ТАА "Топ-Тур" Наталля Грамовіч, стыхійнае бедства ў Егіпце прывяло да затрымкі на суткі авіярэйсу, якім каля 10 беларускіх кліентаў кампаніі накіроўваліся з Шарм-эль-Шэйха ў Маскву. Рэйс прыйшлося адкласці ў сувязі з тым, што залевы заспелі некаторых адпачывальнікаў на экскурсіі, і яны не змаглі своечасова трапіць у аэрапорт. Адпаведна, турысты прыбылі дадому на суткі пазней.
Па словах Грамовіч, залевы не палохаюць беларусаў, якія яшчэ толькі збіраюцца набыць пуцёўку ў Егіпет. "Рэзкага спаду наведвальнікаў мы не назіраем", — сказала прадстаўніца турыстычнай кампаніі.