Беларусы ўбачаць паядынак Ляховіча і Валуева ў наўпроставым эфіры

У наўпроставым эфіры пакажа баксёрскі паядынак беларуса Сяргея Ляховіча і расіяніна Мікалая Валуева Першы нацыянальны тэлеканал.

Трансляцыя з нямецкага Нюрнберга пачнецца 16 лютага ў 23.25.

Нагадаем, Ляховіч і Валуеў змагаюцца за званне афіцыйнага прэтэндэнта на тытул чэмпіёна свету ў суперцяжкай вазе па версіі WBA. Пераможца гэтага бою сустрэнецца з дзейным чэмпіёнам Русланам Чагаевым з Узбекістана, які адабраў гэты тытул у Валуева летась.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі