Беларусы ўдзельнічалі ў абрабаванні савецкага выведніка Кузняцова
Герою Савецкага Саюза 86-гадоваму Мікалаю Кузняцову, які жыве ў горадзе Пестава Наўгародскай вобласці Расіі, вярнулі скрадзеныя ў яго ўзнагароды. Высветлілася, што ў абрабаванні легендарнага савецкага выведніка
ўдзельнічалі беларусы і ўкраінцы, якіх, паводле некаторых звестак,
наняў невядомы калекцыянер з Прыбалтыкі, паведамляе расійскі тэлеканал
РТР.
Адзначым, што Мікалай Кузняцоў на пачатку Другой сусветнай вайны быў засланы савецкай выведкай у нямецкія спецслужбы, дзе здабыў давер праз паспяховае выконванне шматлікіх заданняў за лініяй фронту.
Звесткі Кузняцова дапамаглі дзяржбяспецы ліквідаваць нямала засланых немцамі ў савецкі тыл дыверсійна-выведчых групаў.
Абрабавалі Кузняцова ў верасні. Да яго прыехаў хлопец, які прадставіўся маскоўскім студэнтам і папрасіў паказаць парадны мундзір з узнагародамі. Схапіўшы яго, ён уцёк з хаты на вуліцу, дзе яго чакаў аўтамабіль.
Пасля таго, як расійскія журналісты праз Інтэрнэт распаўсюдзілі зварот з просьбай знайсці ўзнагароды, невядомы чалавек вярнуў скрадзенае.