Беларусы выбылі з барацьбы за Кубак Дэвіса
Вырашальным у барацьбе за выхад у ¼ фінала Сусветнай групы Кубка Дэвіса паміж зборнымі Беларусі і Швецыі стаў матч Максіма Мірнага і Робіна Содэрлінга. Пасля двух дзён беларусы прайгравалі з лікам 1:2. І якраз Мірны быў блізкі да таго, каб зраўняць лік. Пасля трох сэтаў ён выйграваў — 7:6, 5:7, 7:6. Аднак у чацвёртым у драматычнай барацьбе саступіў з лікам 6:7. Пяты сэт застаўся за шведам — 6:3.
Такім чынам пасля паражэння Мірнага агульны лік у матчы Беларусь — Швецыя стаў 1:3. Апошняя гульня ўжо нічога не вырашала. Уладзімір Ваўчкоў выйграў у Томаса Юхансана — 6:4, 7:5.
Далей за Кубак Дэвіса пазмагаюцца шведы.
Фота — Photo.ByMedia.net