Беларусы выказалі спачуванне польскаму народу














Гарадзенскія палякі: “Такія прыстойныя людзі загінулі! За што такая кара?”


У Гродне да польскага кансуляту ад самага ранку людзі нясуць кветкі і знічкі. Прыспушчаны польскі нацыянальны штандар перавязаны жалобнай чорнай стужкай. Гэткім чынам гарадзенцы ўшаноўваюць памяць аб загінулых у авіякатастрофе пад Смаленскам, а таксама выказваюць пачуванне родным і блізкім памерлых.

Каля ўваходнай брамы кансуляту ўвесь час купіцца некалькі чалавек. Спыняюцца мінакі. Дзеляцца сваімі ўражаннямі ды перажываннямі.

Еўрарадыё: Чаму вы сёння прышлі сюды?
Жанчыны:
— Тэлевізар глядзелі, па перадачы бачылі.
— Мы такія ўзрушаныя, што плачам, не можам размаўляць увогуле! Я як зайшла ў аўтобус, то хацела да ўсіх крычаць, што такая бяда ў нас, што столькі людзей загінула!
— У маім жыцці гэта найвялікшая пасля смерці таты і мамы трагедыя. Не перажывалі мы яшчэ такога!
— І такія прыстойныя людзі, і такія выкшталцоныя. І так іх шмат! Я не ведаю, за што такая кара! Такі прыстойны гэты Качыньскі быў, і ўсе астатнія таксама. Трагедыя! Прыходзяць ды прыносяць знічкі людзі ад самага ранку…


А 19-й гадзіне ў Фарным катэдральным касцёле распачынаецца набажэнства за загінулых у авіякатастрофе. Заўтра памінальныя набажэнствы адбудуцца ў іншых гарадзенскіх касцёлах, а таксама на польскіх вайсковых могілках каля Катынскага Крыжу.











Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі