Беларусы, як і брытанцы, незадаволеныя сваімі заробкамі
Фонд WageIndicator апублікаваў параўнальны аналіз умоваў і аплаты працы ў 22 краінах свету за 4-ы квартал 2010 года. Збор дадзеных праводзіўся шляхам ананімнага онлайн анкетавання на нацыянальных сайтах аб працы і заробку. У Беларусі гэта — сайт Mojazarplata.by.
З 190000 апытаных беларусаў вельмі задаволеныя сваім прыбыткам толькі 3,7%. Менш задаволеных выявілася толькі ў Вялікабрытаніі — 2,7%.
Незадаволеныя сваім узроўнем прыбытку 50,1% беларускіх рэспандэнтаў (з іх 23.09% — вельмі незадаволеныя). 30,9% не змаглі вызначыцца са стаўленнем да сваіх заробкаў.
Задаволеныя сваім заробкам ўсяго толькі 15,4% беларусаў.