Беларусы, якія знаходзяцца ў сектары Газа, просяць дапамогі
Некалькі беларускіх грамадзян спрабуюць вырвацца з сектара Газа, дзе зараз ідзе ўзброены канфлікт паміж палестынскімі групоўкамі. Яны звярнуліся па дапамогу ў амбасаду Беларусі ў Тэль-Авіве. Міністэрства замежных справаў нашай краіны прапрацоўвае розныя варыянты садзеяння беларусам.
Летась у Ліване і Палестынскай аўтаноміі налічвалася каля 300 грамадзян нашай краіны, пераважна беларусак, якія выйшлі замуж за замежнікаў. Падчас вайны ў Ліване ў ліпені 2006-га з рэгіёна было эвакуіравана ў Беларусь каля 50 чалавек.
Эвакуацыяй з зоны канфлікту сваіх грамадзян займаецца і Расія. 141 расійскі грамадзянін зараз чакае вывазу з сектара Газа. Адзіны кантрольна-прапускны пункт «Эрэц» на мяжы зачынены. Акрамя таго, па дапамогу ў расійскую дыпламатычную місію звярнуліся 15 грамадзян Малдовы і Казахстана. Калі КПП будзе адчынена, расіян пераправяць аўтобусамі ў Іарданію, адкуль іх забярэ самалёт Міністэрства па надзвычайных справах Расіі.
Мяркуецца, што беларусы могуць быць эвакуіраваныя гэтым жа шляхам, разам з расіянамі, малдаванамі і казахамі. Па некаторых звестках, у спісах пазначаныя чацвёра грамадзян Беларусі. Таксама вывазу ў Іарданію чакаюць 166 украінцаў.