Беларусы за чатыры месяцы набылі 240 кілаграмаў золата

Насельніцтва Беларусі за студзень-красавік набыло 240 кілаграмаў золата ў злітках. Як паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі Нацыянальнага банка, за чатыры месяцы быў прададзены 12.161 залаты мерны злітак агульнай масай 240,07 кілаграма.
Найбольшай папулярнасцю карысталіся 10-грамовыя зліткі, якіх было прададзена 3.202. Далей у рэйтынгу папулярнасці ідуць пяціграмовыя (2.953) і аднаграмовыя (2.486) зліткі.

За студзень-красавік было таксама прададзена 2.485 зліткаў масай 20 г, 494 зліткі масай 50 г, 369 зліткаў масай 100 г, 116 зліткаў масай 250 г, 11 зліткаў масай 500 г і 45 зліткаў па кілаграме. Пры гэтым назад у насельніцтва за студзень-красавік выкуплена 34,4 кг золата.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі