Беларусы змогуць ездзіць у Турцыю без візаў
Дамову пра адмену візавага рэжыму цяпер разглядаюць МЗС абедзвюх краін. Пра гэта 20 траўня на брыфінгу паведаміў прэс-сакратар міністэрства Андрэй Савіных. Савіных: "Такія перамовы вядуцца. Сапраўды мы вельмі сур'ёзна працуем з турэцкім бокам па адмене віз наогул. Гэта двухбаковы працэс. Я думаю, яго перспектывы вельмі і вельмі пазітыўныя".
Адзначым, што ў панядзелак магчымасць адмены візаў для ўзаемных паездак грамадзян дзвюх краін абмеркавалі ў Анкары. Там праходзілі палітычныя кансультацыі намесніка міністра замежных справаў Беларусі Валерыя Варанецкага і яго калегі з Турцыі Унала Чавікеза.