Беларусы змогуць імпартаваць мяса птушкі па “расійскім спісе”
Беларускія прадпрыемствы па вытворчасці мясных прадуктаў, размешчаныя ў СЭЗ, змогуць купляць мяса птушкі з еўрапейскіх краін па спісе, узгодненаму з Расіяй. Пра гэта са спасылкай на словы міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леаніда Русака піша "Интерфакс".
"Гэта мяса птушкі з Бельгіі, Даніі, Галандыі, Нямеччыны і некаторых іншых краін", – растлумачыў міністр. Ён таксама дадаў, што свініны і шпіка, неабходных у якасці дадаткаў для вытворчасці прадуктаў з птушкі, "хапае ў краіне".