Беларусы змогуць праехаць транзітам праз Румынію без візы
Спрошчаны рэжым транзіту праз Румынію пачаў дзейнічаць з учорашняга дня. Паводле новых правілаў, замежнікі на працягу пяці дзён маюць права свабодна праехаць праз румынскую тэрыторыю пры наяўнасці адзінай шэнгенскай візы. Спрошчаны парадак распаўсюджваецца і на ўладальнікаў дазволаў на знаходжанне, выдадзеных краінамі-сябрамі ЕС.
Тэлеканал ОНТ адзначае, што штогод Румынію наведваюць каля 20 тысяч беларускіх турыстаў.
Тэлеканал ОНТ адзначае, што штогод Румынію наведваюць каля 20 тысяч беларускіх турыстаў.