Беларусы змогуць разлічыцца чэкамі “Жыллё” за банкаўскія крэдыты

Аляксандр Лукашэнка ў панядзелак выдаў дэкрэт, згодна з якім грамадзяне могуць выкарыстоўваць чэкі "Жыллё" для пагашэння банкаўскіх крэдытаў, узятых з мэтай паляпшэння сваіх жыллёвых умоў.
Акрамя таго дакумент дазваляе рэалізаваць права грамадзян на індэксацыю чэкаў "Жыллё" у выпадку перадорвання іх паміж блізкімі сваякамі без дадатковых прамежкавых дзеянняў па адмене ў судовым парадку папярэдняй дамовы дарэння і наступнага дарэння блізкаму сваяку, што мае права на індэксацыю.

Дэкрэт таксама выключае розначытанні пры індэксацыі чэкаў на пагашэнне крэдытаў (пазык), узятых і скарыстаных на будаўніцтва, рэканструкцыю альбо набыццё жылля.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі