"Белавія" пачынае выконваць рэгулярныя рэйсы па маршруце Мінск — Рыга

Рэгулярныя рэйсы па маршруце Мінск — Рыга пачынае выконваць 19 студзеня 2010 года Нацыянальная авіякампанія "Белавія". Спачатку "Белавія" будзе ажыццяўляць рэйсы па аўторках, пятніцах і нядзелях на камфартабельным рэактыўным самалёце CRJ-100/200.  Пасажыры змогуць падарожнічаць як у эканамічным, так і ў бізнес-класе. Час палёту складзе 65 хвілін. У далейшым агульная колькасць рэйсаў паміж дзвюма сталіцамі будзе даведзена да дзесяці на тыдзень.

Мінімальны тарыф у адзін бок складае 78 еўра, у абодва бакі — 156 еўра (без уліку аэрапартовых збораў), паведамляе БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі