"Белэнерга": створаны ўмовы для ўключэння першага энергаблоку АЭС

"Белэнерга": створаны ўмовы для ўключэння першага энергаблоку АЭС

Створаны ўмовы для ўключэння першага энергаблоку Беларускай АЭС. Як паведамляе ў аўторак прэс-служба прадпрыемства "Белэнерга", днямі да станцыі падключылі паветраную высакавольтную лінію 330 кВ “Беларуская АЭС — Паставы № 2”. Яна звязала высакавольтную размеркавальную прыладу АЭС з падстанцыяй “Паставы”. У выніку быў забяспечаны мінімальна неабходны для ўключэння першага энергаблоку склад ліній электраперадачы, якія адыходзяць ад станцыі.

З энергасістэмай Беларусі АЭС будзе звязана па сямі высакавольтных лініях. Яны ўсе пабудаваны, але падключаны пакуль чатыры. Раней станцыю звязалі з лініямі “Беларуская АЭС — Мінск Паўночная”, "Беларуская АЭС — Смаргонь” і “Беларуская АЭС — Паставы № 1”. Астатнія падключаць пазней (гэта лініі на Маладзечна, Рось і Стаўбцы).

"Белэнерга": створаны ўмовы для ўключэння першага энергаблоку АЭС
energo.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі