Белгарад трапіў пад абстрэл 30 снежня

Вынікі абстрэлу ў Белгарадзе

Вынікі абстрэлу ў Белгарадзе

У расійскім Белгарадзе ўдзень 30 снежня пралуналі выбухі. Мясцовыя ўлады паведамляць пра абстрэл з боку Украіны.

Снарады патрапілі ў цэнтр горада. Яго цяпер перакрываюць, над горадам падымаецца чорны дым.

Па звестках "губернатара" Вячаслава Гладкова, у выніку выбухаў загінулі двое дзетак. Ён сцвярджае, што адзін са снарадаў трапіў у гандлёвы цэнтр побач з адміністрацыяй вобласці.

29 снежня расійскія войскі зладзілі адну з найбольш маштабных атак па ўкраінскіх рэгіёнах. У выніку загінулі сама меней 36 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі