Бельгійцы прыгатавалі адзін амлет для 3,5 тысячаў чалавек

Самы вялікі амлет у свеце прыгатавалі ў суботу, 12 траўня, у Брусэлі з нагоды святкавання 110-годдзя праспекта Тэрвюрэн. На яго прыгатаванне пайшло 10 тысячаў яек, 25 літраў алею і некалькі мяхоў цыбулі.

Апроч таго, справай займаліся 40 адмыслова запрошаных ў бельгійскую сталіцу з горада Мальмэдзі кухараў, а іх забаўлялі 20 музыкаў.

Пакаштавалі амлету каля 3,5 тысячаў чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі