"Белнафтахім" хоча да канца 2020-га арганізаваць рэверсныя пастаўкі з Польшчы

"Белнафтахім" хоча да канца 2020-га арганізаваць рэверсныя пастаўкі з Польшчы

Канцэрн "Белнафтахім" не, што да канца 2020 года ўдасца арганізаваць рэверсныя пастаўкі нафты на беларускія НПЗ праз тэрыторыю Польшчы па нафтаправодзе "Дружба". Пра гэта заявіў старшыня "Белнафтахіма" Андрэй Рыбакоў.

"Такая праца вядзецца. Гэта таксама з'яўляецца адным з лагістычных напрамкаў, які адпрацоўваецца з польскімі калегамі. Будзем інфармаваць па меры канкрэтных крокаў і канкрэтных паставак", — цытуе БЕЛТА словы Рыбакова.

Таксама старшыня "Белнафтахіма" пацвердзіў, што прапрацоўваюцца альтэрнатыўныя пастаўкі праз балтыйскія порты. Гэта робіцца ў рамках дыверсіфікацыі паставак нафты. 

Рыбакоў запэўніў, што ўнутраны беларускі рынак забяспечаны палівам: "Усё, што тычыцца ўнутранага рынку, выконваецца. У нас няма пытанняў або дэфіцыту на ўнутраным рынку".

28 лютага аператар польскага ўчастка нафтаправода "Дружба" кампанія PERN паведаміла, што разглядае планы транспартавання сырой нафты ва ўсходнім кірунку. Кампанія нават пачала шукаць падрадчыка для гэтага праекта.

У канцэрне "Белнафтахім" кажуць, што тэхнічна рэверс нафты па беларускай частцы "Дружбы" з Польшчы магчымы. Раней паведамлялася, што для гэтага трэба будзе на пэўны час спыняць прапампоўку нафты ў польскім напрамку. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі