"Белнафтахім": У прыярытэце ў нас забеспячэнне ўнутранага рынку

"Белнафтахім": У прыярытэце ў нас забеспячэнне ўнутранага рынку

У канцэрне "Белнафтахім" Еўрарадыё пракаментавалі прыпыненне Беларуссю экспарту нафтапрадуктаў, пра што стала вядома ў пятніцу. Рашэнне вымушанае — з 1 студзеня прыпыненыя пастаўкі ў Беларусь нафты з Расіі і загрузка беларускіх НПЗ зніжана да мінімума.

“Гэта так [пастаўкі спыненыя — Еўрарадыё], — кажа Еўрарадыё прэс-сакратар “Белнафтахіма” Вольга Спехава. — Гэта звязана з бягучым момантам: у прыярытэце ў нас забеспячэнне ўнутранага рынку нафтай і нафтапрадуктамі. Таму ў нас часовае прыпыненне. У нас ёсць час, каб вырашыць усе пытанні перад тым, як пастаўкі будуць адноўлены”.

Як вядома, у канцы 2019-га Беларусь не здолела працягнуць дамовы аб пастаўках расійскай нафты ў 2020 годзе. Аляксандр Лукашэнка даручыў тэрмінова шукаць альтэрнатыўныя каналы паставак нафты. І сапраўды, прапрацоўваюцца пастаўкі "па розных накірунках", а НПЗ працуюць на запасах, якія былі зробленыя ў снежні. Таксама ідзе актыўная праца па новых кантрактах па пастаўках расійскай нафты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі