Белстат: Матэрыяльнае становішча кожнага 5-га беларуса ніжэйшае за сярэдняе
Менавіта так яго ацанілі ў 2013 годзе 23,9% апытаных грамадзян Беларусі. Прычынай збяднення яны называюць рост цэнаў.
65,2% лічаць, што маюць сярэдняе матэрыяльнае становішча, 4,3% — крыху вышэйшае за сярэдняе, 1,8% — высокае. Нізкую адзнаку сваёму матэрыяльнаму становішчу далі 4,8% хатніх гаспадарак краіны. Пры гэтым у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу іх налічваецца 3,7%, у вёсках — 7,6%.
Як паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт, у параўнанні з мінулым годам пагаршэнне свайго матэрыяльнага становішча называюць 17,8% рэспандэнтаў, паляпшэнне — 20,5%. 40% тых, хто збяднеў, наракаюць на рост цэнаў, у якіх бачаць прычыну пагаршэння свайго становішча.
Фота — sb.by