Белстат: У студзені інфляцыя ў Беларусі вырасла да 4,1%

У студзені 2009 года індэкс спажывецкіх цэнаў (узровень інфляцыі) у Беларусі склаў 104,1% у адносінах да снежня 2008 года. Пра гэта агенцтву БелаПАН паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце (Белстат). Раней Белстат прагназаваў узровень інфляцыі за студзень прыкладна 3%. Аднак у першы ж тыдзень бягучага года кошты выраслі больш як на 2%. На думку супрацоўнікаў Белстату, гэта было выклікана падаражэннем гародніны і жыллёва-камунальных паслуг. А вось дэвальвацыя рубля на інфляцыю, маўляў, паўплывала мала.

Нагадаем, у 2008 годзе (снежань 2008 года да снежня 2007 года) узровень інфляцыі ў краіне дасягнуў 13,3%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі