“Белтэлекам” абяцае паскорыць інтэрнэт у 2011 годзе
Нацыянальны аператар сувязі “Белтэлекам” не мае намеру ў найбліжэйшы час зніжаць тарыфы на карыстанне інтэрнэтам, паведамляе БелаПАН. На думку прадстаўнікоў кампаніі, кошты дасягнулі такога ўзроўню, што далей ім зніжацца няма куды. Аднак намеснік генеральнага дырэктара “Белтэлекаму” Андрэй Сабораў адзначае, што хуткасць беларускага інтэрнэту не адпавядае еўрапейскаму ўзроўню. Аднак у наступным, 2011 годзе кампанія плануе ўкараніць новую тэхналогію xPON, якая дазволіць выйсці на хуткасць болей за 100 Мбіт/с. На сёння паслугі шырокапалоснога доступу ў інтэрнэт гандлёвай маркі byfly атрымліваюць 700 тысяч чалавек. Напрыканцы года гэты паказнік павінен узрасці да 1 мільёна.