"Белтэлекам" плануе знізіць кошт замежнага трафіку

1 ліпеня і 1 кастрычніка "Белтэлекам" плануе істотныя зніжэнні кошту трафіку на знешні канал. Пра гэта на калегіі ў Мінсувязі паведаміў правайдэрам камерцыйны дырэктар "Белтэлекама". Праўда, не ўдакладніў, які менавіта будзе кошт.

Прэс-служба кампаніі пакуль не пацвярджае гэтую інфармацыю.

Зніжэнне кошту замежнага трафіку паменшыць затраты правайдараў. Яны, у сваю чаргу, могуць знізіць кошты на беларускі хостынг і інтэрнэт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі