Белы дом заяўляе пра нелігітымнасць вынікаў выбараў
Афіцыйны прадстаўнік Белага дому Роберт Гібс выступіў з афіцыйнай заявай з нагоды ўчорашніх падзеяў у Мінску, а таксама вынікаў выбараў. “ЗША катэгарычна асуджаюць дзеянні ўраду Беларусі, якія скіраваныя на падрыў дэмакратычнага працэсу, а таксама непрапарцыйнае выкарыстанне сілы супраць палітычных актывістаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і журналістаў”, — гаворыцца ў заяве.
Гібс заклікаў неадкладна вызваліць усіх кандыдатаў на прэзідэнта і сотні пратэстоўцаў, затрыманых 19 і 20 снежня.
Белы дом таксама заяўляе, што не прызнае легітымнасць вынікаў мінулых выбараў, абнародаваных беларускім ЦВК.
Раней з аналагічнай заявай выступіў дзярждэпартамент ЗША, паведамляе РИА «Новости».