Бенедыкт Камбербэтч узнагароджаны ордэнам Брытанскай імперыі

Бенедыкт  Камбербэтч узнагароджаны ордэнам Брытанскай імперыі

Каралева Лізавета ІІ узнагародзіла акцёра Бенедыкта Камбербэтча ордэнам Брытанскай імперыі. Цырымонія ўзганароджання адбылася 10 лістапада ў Букенгемскім палацы. Акцёр быў прадстаўлены да ўзнагароды за ўнёсак у развіццё мастацтва і дабрачынную дзейнасць. 


Пасля цырымоніі, паведамляе Медуза, Камбербэтч прызнаўся, што лічыць вялікім гонарам атрымаць узнагароду ад самой каралевы, і што дагэтуль сустракацца з кіраўніком дзяржавы яму не даводзілася: 


"Гэта ўзрушальна. І вельмі нервова. Падрыхтавацца да такога нельга. Гэта ўнікальная падзея, і для мяне вялікі гонар, што мае заслугі атрымалі такое прызнанне".

 

Бенедыкт  Камбербэтч узнагароджаны ордэнам Брытанскай імперыі

Нагадаем, ордэн Брытанскай імперыі - прэстыжная ўзнагарода, якую часта атрымліваюць дзеячы культуры, прычым, не толькі брытанскай. Камбербэтчу быў прысвоены ордэн ступені камандора — трэцяй па старшынстве з пяці ступеняў ордэна Брытанскай імперыі, якая не прадугледжвае прысваення рыцарскага звання.

Фота: www.vanityfair.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі