Беніта Ферэра-Вальднер сустрэнецца з прадстаўнікамі ўлады і апазіцыі

Падчас візіту ў Мінск 22 чэрвеня камісар ЕС па знешніх сувязях і палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднер плануе сустрэцца з афіцыйнымі асобамі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці Беларусі. Як паведамілі БелаПАН у прадстаўніцтве Еўракамісіі ў Мінску, запланаваны сустрэчы еўракамісара з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, міністрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым, актывістамі апазіцыі і няўрадавых дэмакратычных аб'яднанняў.

Ферэра-Вальднер, адзначылі ў прадстаўніцтве, "раскажа пра шляхі, якімі могуць развівацца адносіны ЕС і Беларусі ў будучыні, калі ўлады зробяць далейшыя пазітыўныя крокі да дэмакратыі, павагі да правоў чалавека і незалежных СМІ". Еўракамісар таксама мае намер абмеркаваць у Мінску ініцыятыву ЕС "Усходняе партнёрства" і яе патэнцыял для Беларусі.

Нагадаем, візіт Ферэра-Вальднер у Беларусь планаваўся на 12—13 сакавіка, аднак у апошні момант быў перанесены. Першапачаткова ў Еўракамісіі заявілі, што перанос візіту звязаны з "перагружаным графікам еўракамісара".

Аднак 7 траўня ў Празе Ферэра-Вальднер растлумачыла: за два дні да запланаванага візіту падчас тэлефоннай размовы яе папярэдзілі аб тым, што беларускі прэзідэнт не зможа яе прыняць, паколькі паляцеў у Арменію.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі