Беніта Ферэра-Вальднэр усё ж плануе прыехаць у Беларусь

Аднак дата візіту пакуль не вызначана.
Беніта Ферэра-Вальднэр усё ж такі плануе прыехаць у Беларусь. Як распавяла Еўрарадыё прэс-сакратар Еўракамісара па знешніх сувязях і палітыцы добрасуседства Крысціна Хохман, дата візіту пакуль не вызначана.

Крысціна Хохман:
Гэта залежыць ад яе раскладу. Дата залежыць ад таго, калі яна знойдзе магчымасць прыехаць.

ЕРБ: А ці зможа еўракамісар прыехаць да травеньскага саміту ў Празе?

Крысціна Хохман: Няма ў гэтым упэўненасці. Яна высвятляе, калі зможа прыехаць, але пакуль нічога не пацверджана.

ЕРБ: Ці вядомыя тэмы, якія спадарыня Вальднер хацела б абмеркаваць, і асобы, з якімі яна можа сустрэцца?

Крысціна Хохман: Гэта залежыць ад таго, з кім будзе магчыма паразмаўляць. Пакуль яшчэ тэма размоў не прызначана.

Нагадаем, Еўракамісар Беніта Ферэра-Вальднэр двойчы адмяняла сваю паездку у Беларусь. Спачатку яна збіралася прыехаць у сярэдзіне красавіка, а пасля перанесла свой візіт на месяц пазней. Аднак і красавіцкі прыезд быў адменены. Прэс-сакратар еўракамісара адзначыла, што цяжкасці з візітам узнікаюць, таму што складана сумясціць графікі Ферэра-Вальднэр з тымі асобамі, з якімі яна хоча сустрэцца.

Крысціна Хохман: “У яе календары няма магчымасці, калі яе партнёры ў Беларусі маюць час”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі