Бензін каштуе больш за долар!
З сённяшняга дня ў Беларусі падняліся кошты на бензін у сярэднім на 5 %. Як патлумачылі ў канцэрне “Белнафтахім”, гэта было зроблена з-за ўвядзення новых коштаў набыцця нафты для Беларусі з Расіі з пачатку году. Такім чынам, наша грамадства “дачакалася” моманту, калі вельмі важная
псіхалагічная мяжа пад назвай “бензін каштуе менш за долар”—
пяройдзена. Толькі за апошні год кошты на паліва ўзняліся амаль на 500
рублёў (каля 25 цэнтаў). На столькі ж бензін ужо даражэў толькі за
перыяд у 3 гады — з 2003 па 2006 гг. Еўрарадыё вырашыла паглядзець, як
павышаліся кошты на паліва ў нашай краіне за апошнія гады. Далей
падаецца табліца павышэння коштаў на бензін маркі АІ-95 за апошнія
чатыры гады:
З нашымі суседзямі сітуацыя больш ясная. Так, ва ўжо “еўрапейскай” Польшчы бензін каштуе больш за 5 злотых (каля 3600 рублёў). Па краінах Прыбалтыкі кошты на бензін вагаюцца ў межах 2-2,5 еўра (5800-7000 рублёў). У Расіі, як краіне — вытворцы самога бензіну, вядома, кошты самыя танныя. Так вышэйзгаданы бензін АІ-95 каштуе насамрэч каля 1 долара.
Цікава, што ва Украіне, якая таксама імпартуе паліва з той жа Расіі, кошт на 95-ты бензін не перавышае 4 грывень (1600 рублёў ці 0,8 $).
Фота — photo.bymedia.net
сакавік 2003 |
1130 р. |
красавік 2004 |
1240 р. |
студзень 2005 |
1350 р. |
травень 2006 |
1720 р. |
снежань 2006 |
1910 р. |
студзень 2007 |
2100 р. |
з 14 траўня |
2200 р. |