Бензін на запраўках зноў даражэе
У Беларусі пасля перыяду нязначнага зніжэння коштаў на аўтамабільнае паліва зноў пачаў даражэць бензін. Паводле інфармацыі з сайта канцэрна "Белнафтахім", з 15 верасня ўсе віды бензіна і дызпаліва даражэюць на 1 капейку.
Цэннікі на АЗС выставяць такія: АІ-92-К5-Еўра — 1,56 рубля, АІ-95-К5-Еўра —1,66 рубля, АІ-98-К5-Еўра —1,88 рубля, ДП — 1,66 рубля.
Цяперашняе павышэнне ў "Белнафтахіме" аргументуюць зменай нафтавых каціровак і курса беларускага рубля.
Апошнім разам кошты на аўтамабільнае паліва змяняліся 11 жніўня —іх зніжалі на 1 капейку. Усяго ад пачатку года цэннікі на АЗС пераглядалі 27 разоў, часцей — у бок павышэння.