Берлусконі, магчыма, прыедзе сёлета ў Мінск
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэм'ер-міністр Італіі Сільвіё Берлусконі падчас больш як трохгадзіннай сустрэчы ў Рыме абмеркавалі пытанні развіцця беларуска-італьянскіх адносін у розных сферах. Па звестках агенцтва "Інтэрфакс", кіраўнік Беларусі і прэм'ер-міністр Італіі надалі ўвагу пытанням гандлёва-эканамічнага, гуманітарнага супрацоўніцтва, а таксама пытанням міжнароднага парадку дня.
Чальцы беларускай дэлегацыі таксама адзначаюць, што існуе магчымасць візіту С.Берлусконі ў Мінск ужо сёлета.
Чальцы беларускай дэлегацыі таксама адзначаюць, што існуе магчымасць візіту С.Берлусконі ў Мінск ужо сёлета.