Берлусконі распавёў Мядзведзеву пра свой візіт у Беларусь

Дзмітры Мядзведзеў і Сільвіё Берлусконі падчас сустрэчы падрабязна абмеркавалі ядзерную праблему Ірана і сітуацыю ў Афганістане. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Наталля Цімакова. Як паведамляе ИТАР-ТАСС, расійскі і італьянскі лідары "прывіталі падпісанне дамовы паміж расійскім "Газпромам" і італьянскай ENI па праекце "Паўднёвая плынь".

"Сільвіё Берлусконі распавёў Дзмітрыю Мядзведзеву пра свой нядаўні візіт у Беларусь, сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым", — дадала Цімакова.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі