Бернд Штанге пакуль не вырашыў, ці застанецца ў зборнай

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Бернд Штанге пакуль не агучыў свае планы наконт працягу працы з нашай камандай. Раней нямецкі спецыяліст абяцаў вызначыцца пасля матчу з Чарнагорыяй, які адбыўся ўчора ў Падгорыцы. Яго беларусы прайгралі 0:1. Між тым, канчатковае рашэнне пра лёс трэнера будзе прынята 28 лістапада. Пра гэта Еўрарадыё распавялі у прэс-службе Федэрацыі футбола.

БФФ: “Рашэнне будзе прымацца 28-га лістапада, калі адбудзецца пасяджэнне выканкама. Ну, і адпаведна там будзе прымацца рашэнне: застаецца Бернд Штанге ці не. Ну яшчэ не забывайце пра тое, што ён таксама прымае рашэнне застацца ці не. То бок не ўсё залежыць ад выканкама”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі