Бернд Штанге вярнуў у зборную Вячаслава Глеба
Беларускі футбольны дэсант высадзіцца на Мальце 1 лютага. Нацыянальная зборная Беларусі па футболе раніцай паляціць туды для ўдзелу ў міжнародным турніры. Да першага матча са зборнай Ісландыі, які адбудзецца 2 лютага, пад
кіраўніцтвам Бернда Штанге будуць рыхтавацца варатары – Аляксандр
Лянцэвіч, Сяргей Вяромка; абаронцы – Сяргей Амельянчук, Ягор Філіпенка,
Павел Пласконны, Раман Кірыенкін, Кірыл Паўлючык, Ігар Шытаў, Мікалай
Асіповіч; паўабаронцы – Аляксандр Кульчы, Аляксандр Паўлаў, Сяргей
Крывец, Максім Рамашчанка, Антон Пуціла (калі яго адпусцяць з
“Гамбурга”); нападаючыя – Раман Васілюк, Сяргей Карніленка, Вячаслаў
Глеб, Віталь Булыга, Генадзь Блізнюк.
Яны ж згуляюць 4 лютага са зборнай Арменіі.
А вось на апошні паядынак супраць гаспадароў поля трэнеры чакаюць прыбыцця падмацавання ў асобах галкіпераў Юрыя Жаўнова і Антона Амельчанкі, паўабаронцаў Аляксандра Глеба, Уладзіміра Карыцькі, Мікалая Кашэўскага, Цімафея Калачова, а таксама нападаючага Віталя Кутузава.
БЕЛТА