Бернд Штанге: Я запрасіў у зборную тых, хто можа перамагчы харватаў!

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Бернд Штанге пракаментаваў выбар футбалістаў на адборачны матч Чэмпіяната свету 2010 з Харватыяй. Гульня адбудзецца 12 жніўня ў Мінску. “Гэтыя футбалісты запрошаныя, таму што менавіта яны зараз здольныя перамагчы Харватыю. Я ўвесь час сачу за ўсімі гульцамі, маю стасункі з імі і іх трэнерамі, таму маю ўяўленне, хто і ў якой зараз спартовай форме. Я выклікаў нашых лепшых футбалістаў на дадзены момант.

Чаму я запрасіў Амельянчука? Вы бачылі матч з Украінай? Навошта тады пытаеце мяне, чаму яго не было? Паядынак у Андоры і ў Мінску з Англіяй ён таксама правёў няўдала... Ён проста знаходзіўся ў дрэннай форме, таму я на нейкі час перастаў яго выклікаць.

Зараз яго кандыцыі лепшыя, ён выдатна гуляе за “Церак”, і галоўны трэнер каманды Вячаслаў Грозны, як я зразумеў з нашай асабістай з ім гутаркі, задаволены Сяргеем. Гаварыў я і з Амельянчуком — ён гатовы да матча з Харватыяй.

Нажаль, часу на падрыхтоўку ў нас будзе зусім мала. Шмат хто з футбалістаў 9 жніўня будзе гуляць за свае клубы. Фактычна ў нас ёсць усяго два дні на падрыхтоўку. Але я не вельмі хвалююся з гэтай нагоды. Гэтая каманда існуе ўжо два гады. Кожны зараз ведае, як мы гуляем, як працуюць нашыя тактычныя схемы, паразуменне наладжана. Таму двух дзён нам досыць, каб падрыхтавацца”
, — цытуе словы нямецкага трэнера сайт “Футбол на Куличках”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі