Бернд Штанге: Зборную Люксембурга мы пераможам
Напярэдадні адборачнага матча чэмпіянату Еўропы ў Гомелі паміж футбольнымі зборнымі Беларусі і Люксембурга галоўны трэнер нашай каманды немец Бернд Штанге заявіў, што госці будуць пераможаныя. " Ёсць сапернікі, якіх неабходна перамагаць. Люксембург адносіцца
менавіта да такіх", зазначыў ён. Паводле словаў Штанге, у беларускай
зборнай добры настрой, усе футбалісты здаровыя і гатовыя ісці "ў бой",
паведамляе Тэлеграф.
Нагадаем, футбольны матч пачнецца сёння ў 18 гадзінаў.
Нагадаем, футбольны матч пачнецца сёння ў 18 гадзінаў.