Беспрацоўе ў Мінску вырасла на 28%, пры гэтым у сталіцы не хапае кіроўцаў

У Мінску колькасць зарэгістраваных беспрацоўных са студзеня па жнівень вырасла на 28% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
Як інфармуе агенцтва “Мінск-навіны”, за гэтыя восем месяцаў у раённыя службы занятасці звярнуліся 16,6 тысяч чалавек. Адзначаецца, што ў апошні час рэгіструецца ў сярэднім 1,6 тысячы беспрацоўных у месяц, 7 адсоткаў з якіх — выпускнікі школ.

Што да вакансій, то больш за ўсё Мінску патрэбныя кіроўцы — 483 прапановы з сярэднім заробкам каля 800 тысяч рублёў.

Далей ідуць працоўныя будаўнічых спецыяльнасцяў, прадаўцы, касіры-кантралёры, аўтаслесары, павары, сярэдні медперсанал, лекары, выхавальнікі, бухгалтары, інжынеры асобных кваліфікацый, кіраўнікі сярэдняга звяна. 80% вакансій прыпадае на працоўныя прафесіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі