Беспрацоўных прымусяць працаваць
Служба занятасці ўпершыню выявіць і падлічыць колькасць мінчанаў, не задзейнічаных у эканоміцы горада. Гэта людзі працаздольнага ўзросту, якія нідзе афіцыйна не працуюць і не стаяць на ўліку як беспрацоўныя.
Ім будзе прапанавана прайсці перанавучанне і працаўладкавацца, для чаго ў сталіцы да канца года створаць 20 тысяч новых працоўных месцаў. Афіцыйны ўзровень беспрацоўя ў Мінску сёння складае ўсяго паўпрацэнта.
Больш чым у 2 разы ніжэй за сярэднія паказчыкі па краіне. Але тысячы працаздольных мінчанаў не лічацца ў спісах ні працоўных, ні студэнтаў, ні беспрацоўных. Пры гэтым яны не плацяць падаткаў.
Цяпер службе занятасці даручана выявіць такіх людзей. Дарэчы, ужо з'явіліся першыя 200 чалавек, якія не жадаюць абцяжарваць сябе працай. Шэфства над імі бярэ ужо не служба занятасці, а праваахоўныя органы.
Паведамляе Першы канал
Фота — photo.bymedia.net