Без візы на хакейны чэмпіянат у Беларусь прыехалі 26 тысяч турыстаў

Пра гэта Еўрарадыё распавёў кіраўнік прэс-службы Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка.



Цішчанка: “26,5 тысяч турыстаў з 25 красавіка скарысталіся такім правам. З Літвы прыехалі 1,8 тыс.чалавек, Польшча — 1,6 тыс.чалавек, Славакія — паўтары тысячы, з Чэхіі — тысяча”.



Нагадаем, на час чэмпіянату свету па хакеі трапіць у Беларусь без візы можна, калі ёсць квіток на адзін з матчаў чэмпіянату. Агулам на матчы чэмпіянату прадалі больш за паўмільёна квіткоў. Заўзятары з Расіі прыязджаюць да нас без візы.



Фота — bielsat.inventor.com.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі