БХД пойдзе на байкот, калі Рымашэўскага не зарэгіструюць

Партыя “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” будзе заклікаць грамадзянаў да байкоту прэзідэнцкіх выбараў і акцыяў пратэсту, калі яе кандыдата не зарэгіструюць. Такое рашэнне прынялі 12 верасня ў Мінску дэлегаты трэцяга ўстаноўчага з’езду партыі БХД, паведамляе БелаПАН. З’езд адзінагалосна вылучыў кандыдатам на прэзідэнцкія выбары Віталя Рымашэўскага. Дэлегаты зацвердзілі праграму партыі на прэзідэнцкіх выбарах. У ёй адзначаецца, што Беларусь павінна быць незалежнай, нацыянальнай і дэмакратычнай дзяржаваў. У дакуменце ёсць прапанова аб правядзенні адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы. Як лічаць у БХД, трэба скасаваць існуючае дзяленне на 118 раёнаў і шэсць абласцей і ўвесці раздзяленне на 23 раёны для “аптымізацыі дзяржаўнага кіравання”. Апроч таго, сябры БХД лічаць, што парламент павінен складацца з дзвюх палат — ніжняй (Сойм) і верхняй (Сенат).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі