БХД праводзіць новы ўстаноўчы з’езд

У Мінску праходзіць трэці ўстаноўчы з’езд партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, паведамляе БелаПАН. Як паведаміў перад адкрыццём з’езду сустаршыня аргкамітэту па стварэнні БХД Павел Севярынец, гэта мерапрыемства “меней маштабнае, чым папярэднія”. Цяперашні з’езд хутчэй тэхнічны. На ім павінны зацвердзіць падрыхтаваныя для рэгістрацыі партыі дакументы. Апроч таго, сёння павінны зацвердзіць Віталя Рымашэўскага ў якасці кандыдата на пост прэзідэнта ад БХД. На з’езд вылучылі 144 дэлегаты і спецыяльна не запрашалі знакавых асобаў. Такім чынам партыя эканоміць фінансы для правядзення прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Раней Беларуская хрысціянская дэмакратыя двойчы падавала дакументы на рэгістрацыю ў Міністэрства юстыцыі, але атрымлівала адмову. Спробы аспрэчыць рашэнне міністэртсва ў судзе таксама не мелі поспеху.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі