БХД правядзе чацвёрты ўстаноўчы з’езд партыі
Такое рашэнне прыняла Нацыянальная рада аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” на пасяджэнні 26 лютага.
Міністэрства юстыцыі дагэтуль адмаўляецца рэгістраваць БХД.
Як паведаміла прэс-служба аргкамітэта, рада прыняла рашэнне аб пачатку кампаніі “Стань сведкам”. Яе мэта — збор людзей, якія б маглі засведчыць на судовых працэсах, што ні кандыдаты ў прэзідэнты, ні іх давераныя асобы не заклікалі да гвалтоўных дзеянняў як непасрэдна на плошчы 19 снежня 2010 года, так і раней; што акцыя планавалася выключна мірнай. Удзельнікі пасяджэння заклікалі далучыцца да акцыі ўсе дэмакратычныя сілы і штабы кандыдатаў.