БХД: Рымашэўскаму перашкаджаюць надрукаваць агітацыйныя ўлёткі

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына падпісала дакументы на друк улётак для перадвыбарчай агітацыі за Віталя Рымашэўскага толькі ў 15.35, праз пяць хвілін, як у Мінску з безнаяўнымі грашыма перасталі працаваць банкі, паведамляе Прэсавая служба БХД на сайце Рымашэўскага. Як распавёў намеснік кіраўніка выбарчага штабу Віталя Рымашэўскага Дзяніс Садоўскі, учора з абеда ён спрабаваў замовіць улёткі ў друкарні. Але каб іх надрукаваць, у ЦВК павінны пацвердзіць пералічэнне грашовых сродкаў, што выдзяляюцца кожнаму кандыдату з дзяржаўнага бюджэту, для друкарні.

Учора зрабіць гэта ў ЦВК адмовіліся, спаслаўшыся на тое, што тая дамова, якую склалі ў штабе Віталя Рымашэўскага, ім не падыходзіць, а патрэбную форму яны яшчэ не распрацавалі. Сёння неабходная форма дамовы была гатовая недзе пад абед. Ужо праз гадзіну, дамовіўшыся з друкарняй, Дзяніс Садоўскі быў у ЦВК. Ён прачакаў у прыёмнай тры гадзіны. Лідзія Ярмошына падпісала дакумент толькі ў 15.35, паведамляецца на сайце Рымашэўскага.

Прэсавая служба БХД нагадвае, што сёння пятніца, і банкі, паводле звестак ЦВК, працуюць з безнаяўнымі грамыма толькі да 15.30, таму надрукаваць перадвыбарчыя ўлёткі ў бліжэйшыя тры дні будзе немагчыма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі