Білеты на БАТЭ-“Рэал” пачнуць прадаваць 19 лістапада

Білеты на матч Лігі чэмпіёнаў паміж барысаўскім БАТЭ і мадрыдскім “Рэалам” пачнуць прадаваць 19 лістапада.
Пра гэта паведамляе Беларуская федэрацыя футбола.

Білеты можна будзе набыць у касах мінскага і барысаўскага стадыёнаў. Іх кошт складзе ад 20 да 70 тысяч рублёў.

Як раней паведамляла Еўрарадыё, гэтым разам зменшыцца колькасць білетаў, якія будуць прадавацца ў Барысаве, і павялічыцца іх колькасць у касах сталічнага стадыёна “Дынама”.

Нагадаем, матч БАТЭ-“Рэал” адбудзецца 25 лістапада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі