Білеты на матч БАТЭ—Зеніт будуць прадавацца толькі па чатыры ў рукі

Такое абмежаванне будзе дзейнічаць прынамсі ў Барысаве. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар БАТЭ Дзяніс Сарокін.  Сарокін: Абмежаванні па білетах у адны рукі будуць — чатыры квіткі ў адны рукі. Прынамсі на барысаўскім гарадскім стадыёне. Таму што наконт стадыёна "Дынама" я не ведаю. У Барысаве будуць прадавацца чатыры квіткі ў адны рукі.

Разам з тым, прэс-сакратар БАТЭ паведаміў, што інфармацыя пра колькасць квіткоў з'яўляецца закрытай. Не паведамляецца таксама пра тое, якая колькасць квіткоў будзе распаўсюджвацца па безнаяўным разліку, а колькі іх трапіць у вольны продаж.

У касах сталічнага стадыёна "Дынама" Еўрарадыё паведамілі, што пакуль не ведаюць, колькі квіткоў на матч БАТЭ— "Зеніт" яны будуць прадаваць. Нагадаем, што продаж пачнецца 16 кастрычніка з 11 гадзінаў.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі