Білеты на матч БАТЭ — "Зеніт" пачнуць прадавацца заўтра ў 11.00

Заўтра аб 11-й гадзіне пачнецца продаж білетаў на матч БАТЭ-“Зеніт”, які адбудзецца 5 лістапада на мінскім стадыёне “Дынама”.
Прадаваць білеты будуць адначасова ў касах мінскага і барысаўскага стадыёнаў. Кошт — 10, 30 і 50 тысяч, паведамляе “Прэсбол”. Нагадаем, 21 кастрычніка, за два тыдні да мінскага матчу, БАТЭ згуляе з “Зенітам” у Санкт-Пецрбургу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі